З Беларусі прапануюць з'ехаць усім еўрапейскім паслам

Ён лічыць, што гэта трэба зрабіць на знак салідарнасці з амбасадарамі ЕС і Польшчы, якім беларускія ўлады прапанавалі пакінуць краіну для кансультацый, перадае interfax.by.

Умовай вяртання дыпламатаў, на думку амерыканскага амбасадара, мусіць стаць вызваленне ўсіх палітвязняў, спыненне ўсіх рэпрэсій супраць СМІ, адвакатаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Гэтыя ж умовы, кажа Кэлі, з'яўляюцца першачарговымі для нармалізацыі адносін Беларусі і ЗША.

Яшчэ адным важным крокам нармалізацыі адносін, мяркуе Кэлі, можа стаць вяртанне ў Мінск Офіса АБСЕ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі