У Брэсце на смеццеперапрацоўчым заводзе адбыўся выбух

Як паведамляе сайт tomin.by,  абодва мужчыны з аскепкавымі раненнямі дастаўлены ў лякарню.

Выбух прагрымеў 26 студзеня каля 10.30 у цэху прыёмкі і сартавання смецця. У гэты час пацярпелыя з працоўнага аўтамабіля МАЗ выгружалі смецце.

Па папярэдняй версіі, выбухнула міна, якая неяк патрапіла ў смецце. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі міліцыі, Следчага камітэта, КДБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі