З 1 сакавіка падаражэе інтэрнэт ад “Белтэлекаму”

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе “Белтэлекаму”, цягам усяго мінулага года захоўваліся дзеючыя тарыфы на паслугі byfly. Аднак далейшае развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогій і забеспячэнне гарантавана высокай якасці паслуг немагчыма без мадэрнізацыі сеткі, набыцца сучаснага абсталявання, распрацоўкі найноўшых тэхнічных рашэнняў. Гэта і вымушае кампанію падвысіць расцэнкі.

З 1 сакавіка тарыфны план “Дамасед” будзе каштаваць 59 400 рублёў, “Эканом” — 63 тысячы, “Дамасед плюс” — 88 тысяч, “Універсал” — 107 тысяч 500 рублёў, “Дамасед XXL” — 110 тысяч, “СуперДамасед” — 165 тысяч, “Рэкорд” — 220 тысяч, “Рэкорд 15” — 313 тысяч 500 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі