Юлія Цімашэнка можа выйсці на волю 28 красавіка?

Ён сам нядаўна быў памілаваны прэзідэнтам краіны і выйшаў на волю. "Маланка! — піша Юрый Луцэнка, — У мяне была тэлефонная размова са Штэфанам Фюле [еўрапейскім камісарам па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства], ён сказаў, што Януковіч павінен адпусціць Юлію Цімашэнку на Вербніцу".

Нагадаем, учора больш за 20 жанчын-дэпутатаў Вярхоўнай Рады падпісалі хадайніцтва аб памілаванні Цімашэнкі і перадалі яго ў адміністрацыю прэзідэнта. Раней на імя Віктара Януковіча накіроўвалася да 100 падобных дакументаў.

Нагадаем, былая прэм'ер-міністр Украіны і адна з лідараў апазіцыі Юлія Цімашэнка ў кастрычніку 2011 года была асуджаная на 7 гадоў зняволення за перавышэнне паўнамоцтваў падчас падпісання газавых кантрактаў з Расіяй у 2009 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі