Яўген Полудзень: рэйд у Крупках быў законным

Намеснік міністра ўнутраных справаў і начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Яўген Полудзень лічыць законнымі дзеянні праваахоўных органаў у Крупскім раёне Мінскай вобласці. У мінулыя выходныя там адбыліся масавыя затрыманні у месцах адпачынку моладзі. Некалькі дзясяткаў маладых хлопцаў схапілі і адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. Затым большасць затрыманых трапілі ў суд, які прыгаварыў іх да штрафаў.

Сведкі паведамлялі пра незаконнае затрыманне і збіццё грамадзян. Аднак Яўген Полудзень мяркуе, што ніякіх супрацьпраўных дзеянняў міліцыя не чыніла. Па яго словах, у Крупках зладзілі “пазапланавыя мерапрыемствы” з удзелам нядаўна створанага падраздзялення міліцыі спецыяльнага прызначэння УУС Мінаблвыканкаму.

Таксама Палудзень папярэдзіў, што падобныя рэйды будуць здарацца і ў іншых рэгіёнах краіны, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі