Яўгену Васьковічу вынеслі папярэджанне

Сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязень Яўген Васьковіч у пачатку кастрычніка адбыў сем дзён у карцары. Цяпер ён мае новае папярэджанне ад адміністрацыі Глыбоцкай калоніі.

Пасля выхаду з ШЫЗА да Яўгена зноў пачалі даходзіць лісты ад сваякоў. Настрой у палітвязня пазітыўны, хваробаў няма, адчувае сябе здавальняюча.

Яўген таксама патлумачыў, чаму падчас свайго знаходжання ў ШЫЗА, адмаўляўся сустракацца з адвакатам. Паводле яго словаў, гэта была форма пратэсту супраць незаконнага змяшчэння ў карцар. Такім чынам, палітвязень абверг чуткі пра тое, што ён адмовіўся ад адваката, інфармуе прэс-служба БХД.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі