23 сакавіка Еўрасаюз павялічыў беларускі “чорны спіс”. Яго папоўнілі восем сілавікоў, суддзя, пракурор, два бізнесмены і 29 кампаній. Сярод фірм — "Дзелавая сетка", спіртзавод "Аквадзіў", "Трайпл", рэстаран "Ракаўскі бровар", гарналыжны комплекс "Лагойск" і іншыя.
Праз санкцыі Еўрасаюз дамагаецца вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій супраць апазіцыйных палітыкаў і грамадскіх актывістаў.
На дзяржаўных тэлеканалах бачаць крыху іншыя патрабаванні Еўропы.
Відэа ўзятае з навінаў тэлеканалаў АНТ, СТБ.