Футбольны клуб "Дынама-Мінск" і гіпермаркет "Прастор" - пад санкцыямі ЕС

Апублікаваныя імёны асобаў і назвы прадпрыемстваў, што ЕС дадаў да санкцыйнага спіса на паседжанні 23 сакавіка.

Кампаніі, кантраляваныя Ўладзімірам Пефціевым:
ТАА "Дзелавая сетка", ЗАТ "Сістэмы інвестыцый і інавацый", ПУП "Сен-Ко", ПУП БТ "Інвест", Спіртзавод "Аквадзіў", "Белтэх Холдынг", "Спецпрыборсервіс", "Тэхнасаюзпрыбор".

Нагадаем, у чэрвені 2011 г. у "чорны" спіс былі ўключаныя тры кантраляваныя Пефціевым кампаніі: "Белтэхэкспарт", "Белтэлекамунікацыі" і "Спорт-Пары".

Кампаніі, кантраляваныя Юрыем Чыжом:
ТАА "Трайпл" - холдынгавая кампанія, дачэрнія кампаніі "Трайпла": СТАА "НафтаХімТрэйдынг", ЗАТ "Аскарготэрмінал", ТАА "Трайплметалтрэйд", ТАА "Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў", СП ТАА "Трайпл-Тэхна", СТАА "Варыянт", СТАА "Трайпл-Дэкор", СЗАТ "Кварцмелпрам", СЗАТ "Альтэрсолюшнс", СЗАТ "Прастормаркет", СП ТАА "Акватрайпл", ТАА "Ракаўскі бровар", ДСАК "Лагойск", "Трайпл-Агро", ЗАТ ФК "Дынама-Мінск", СТАА "Трайплфарм", ЗАТ "Трайплфарм".

Кампаніі Анатоля Цярнаўскага (Тарнаўскага): "Юнівест-М", дачэрнія кампаніі: ЗТАА "Юніс Ойл", СТАА "ЮнівестБудІнвест".

Дванаццаць асобаў, даданых у "чорны спіс", і прычыны іх уключэння:

1. Юры Чыж - "фінансуе рэжым Лукашэнкі праз свой холдынг "Трайпл", актыўны ў шматлікіх сектарах беларускай эканомікі... Спартовыя пазіцыі, якія ён займае, у асаблівасці старшыня кіравання футбольным клубам "Дынама-Мінск" і старшыня Беларускай Федэрацыі барацьбы, пацвярджаюць яго блізкія сувязі з рэжымам".

2. Анатоль Цярнаўскі (Тарнаўскі) - "блізкі да сям'і Лукашэнкі; спонсар Прэзідэнцкага спартовага клуба. Бізнэс Цярнаўскага ў сферы нафты і нафтапрадуктаў пацвярджае яго блізкія адносіны з рэжымам, прымаючы да ўвагі дзяржаўную манаполію на нафтаперапрацоўчы сектар і той факт, што толькі некалькі асобаў упаўнаважаныя весці бізнэс у нафтавым сектары. Яго кампанія "Юнівест-М" - адзін з двух асноўных прыватных нафтавых экспарцёраў у Беларусі".

3. Алена Жук - суддзя суда Першамайскага раёна ў Віцебску. Прысудзіла Сяргею Каваленку, які з пачатку лютага лічыцца палітычным зняволеным, турэмны тэрмін у 2 гады і адзін месяц за парушэнне рэжыму прабацыі. "Наўпрост адказная за парушэнні правоў чалавека, бо адмовіла Сяргею Каваленку ў праве на справядлівы працэс. Папярэдне Сяргей Каваленка быў умоўна асуджаны за вывешванне забароненага гістарычнага бел-чырвона-белага сцяга ў Віцебску".

4. Дзмітры Лутаў - пракурор на працэсе Сяргея Каваленкі. "Вынесены прысуд па справе - дыспрапарцыйна жорсткі, улічваючы прыроду злачынства, і не адпавядае крымінальнаму кодэксу Беларусі".

5. Хазалбек Атабекаў - палкоўнік, камандзір спецыяльнай брыгады ўнутраных войскаў Уручча, "загадваў падраздзяленнем падчас разгона паслявыбарная дэманстрацыі 19 снежня 2010 у Мінску з ужыццем празмернай сілы."

6. Алег Чарнышоў - палкоўнік, службовец антытэрарыстычнага аддзела КДБ "Альфе". "Асабіста ўдзельнічаў у бесчалавечым і зняважлівым стаўленні да апазіцыйных актывістаў у СІЗА КДБ у Мінску пасля разгона паслявыбарнай акцыі пратэста 19 снежня 2010 г."


7. Аляксей Арлоў - палкоўнік, старшыня СІЗА КДБ. "Асабіста адказны за жорсткае, бесчалавечае альбо зняважлівае стаўленне і пакаранне" удзельнікаў паслявыбарнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 г.

8. Іван Санько - маёр, старшы следчы КДБ. "Праводзіў раследванні з ужыццём фальсіфікаваных улік супраць апазіцыйных актывістаў у СІЗА КДБ пасля разгона паслявыбарнай дэманстрацыі пратэста ў Мінску 19 снежня 2010 г. Яго дзеянні ўяўляюць яўнае парушэнне правоў чалавека праз адмову ў праве на справядлівы працэс і парушэнне міжнародных абавязкаў Беларусі ў сферы правоў чалавека".

9.  Павел Траулька - падпалкоўнік, былы службовец ваеннай контрвыведкі КДБ, цяпер старшыня прэс-службы новаўтворанага Следчага камітэта Беларусі. "Фальсіфікаваў улікі і ўжываў пагрозы з мэтай атрымання прызнанняў у дачыненні да апазіцыйных актывістаў у СІЗА КДБ... Наўпрост адказны за жорсткае, бесчалавечае альбо зняважлівае стаўленне альбо пакаранне, і за адмову ў праве на справядлівы працэс".

10. Дзмітры Сухаў - падпалкоўнік, службовец вайсковай контрвыведкі КДБ,  "факльсіфікаваў улікі і ўжываў пагрозы з мэтай атрымаць прызнанні ад апазіцыйных актывістаў у СІЗА КДБ..., наўпрост адказны за парушэнне правоў палітычных зняволеных і апазіцыйных актывістаў праз ужыццё празмернай сілы".

11. Сяргей Алейнікаў -  маёр, супрацоўнік шклоўскай калоніі, "парушаў права на карэспандэнцыю і сустрэчы палітычных зняволеных, выдаваў загады на ўжыванне больш жорсткага рэжыма, вобшукі, пагражаў з мэтай атрымаць прызнанні".

12. Вадзім Шамёнаў - капітан, супрацоўнік шклоўскай калоніі. "Парушаў права на карэспандэнцыю і сустрэчы палітычных зняволеных, ужываў пагрозы з мэтай атрымаць прызнанні. Наўпрост адказны за парушэнне правоў палітычных зняволеных і апазіцыйных актывістаў праз ужыванне жорсткага, бесчалавечага альбо зняважлівага стаўлення альбо пакарання".

Зараз "чорны спіс" уключае 243 асобы на чале з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і 32 кампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі