Y-PEER абрала лепшага валанцёра сярод 40 краін-удзельніц праекта

Гурт Open Space  з’ўляецца беларускім паслом моладзевай сеткі Y-PEER з 2011 года

 “Атрымаўшы пасаду пасла Y-PEER у Беларусі мне было цікава рабіць нешта насамрэч карыснае. – распавядае Віталь Маціеўскі. - І вось, выкарыстоўваючы розныя крэатыўныя думкі і ідэі, мы аб’яднаялі намаганні з клубам ЮНЭСКА і арганізавалі рэспубліканскі аўтамарафон, прысвечаны дню памяці памерлых ад СНІДу”.

Такім чынам Віталь Маціеўскі і гурт Open Space зладзілі шэраг трэнінгаў па прафілактыцы СНІД у розных гарадах нашай краіны. Кожнае з такіх мерапрыемстваў заканчвалася вялікім сольнікам каманды. Менавіта гэты факт і з’яўляецца найбольш дзейсным, мяркуе Віталік – моладзі было цікава паслухаць і выступ гурта, і “лекцыю” ад музыканта -  яны з задавальненнем удзельнічалі ў трэнінгах.

“Мы будзем працягаваць развіваць гэтую тэму – ездіць па адносна буйных гарадах Беларусі і распаўсюджваць правільную і патрэбную  інфармацыю па прафілактыцы ВІЧ і СНІД. А таксама дапаўняць кожную такую паездку нашым выступам” - працягвае Віталь Маціеўскі.

У бліжэйшых планах каманды – правесці другі вялікі аўтамарафон па гарадах Беларусі восенню. Мы ж вам нагадваем, што стаць удзельнікам конкурсу моладзевай сеткі Y-PEER можа кожны ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў. Усе падрабязнасці на сайце праекта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі