Вызначаны пераможца конкурсу на найлепшую гісторыю пра “Ляпісаў”

Конкурс ладзіла Еўрарадыё сумесна з парталам “Тузін хітоў”. Менавіта рэдактар гэтага парталу Сяргей Будкін прачытаў усе дасланыя гісторыі.

Ён адзначыў, што свае гісторыі дасылалі сапраўдныя прыхільнікі “Ляпіса Трубяцкога”, якія выдатна ведаюць творчасць гурта ды захапляюцца Сяргеем Міхалком як паэтам і як асобай.

Спадар Будкін у выніку абраў гісторыю Івана Марозька з Гомеля. Малады чалавек удзельнічаў у флэшмобе ў падтрымку гурта. Гэтая акцыя для яго скончылася пэўнымі непрыемнасцямі, сярод якіх нават выклік у КДБ. Аднак Іван вельмі шчыра апісаў свае ўражанні ад флэшмобу і таму заслугоўвае ўзнагароду, лічыць Сяргей Будкін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі