Выбаркам патрабуе з Партыі БНФ вярнуць грошы (дакумент)

Акруговая выбарчая камісія Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №85 патрабуе вярнуць сродкі ЦВК, скарыстаныя на выраб агітацыйнай прадукцыі кандыдата ад Партыі БНФ Віталя Макаранкі. Разам з іншымі партыйнымі кандыдатамі ён быў зняты з'ездам партыі.

Акруговая камісія прызнала прычыны зняцця Віталя Макаранкі непаважнымі. Старшыня ПБНФ Аляксей Янукевіч лічыць, што прычыны былі вельмі паважнымі. Па яго словах, якія перадае прэс-служба партыі, прычыны былі абазначаныя ў пратаколе з'езду: адсутнасць роўных умоваў агітацыі і адмовы пераважнай большасці партыйных вылучэнцаў ва ўключэнні ва ўчастковыя выбаркамы, якія ажыццяўляюць падлік галасоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі