Выбаркам Кіпра даў маху з-за Кнігі рэкордаў Гінэса

Нагодай сталі судовыя спрэчкі кіпрскага выбаркаму з Кнігай рэкордаў Гінэса, перадае ВВС. Прадстаўнікі штогадовага рэестру сусветных рэкордаў абурыліся тым, што іх лагатып быў надрукаваны на бюлетэнях насупраць прозвішча незалежнага кандыдата Андрэаса Эфстраціоў.

Гэтаму бізнэсоўцу належыць крама вясельнай вопраткі. Эфстраціоў стварыў самы доўгі ў свеце шлейф для вясельнай сукенкі, які трапіў у кнігу Гінэса. Аднак праваўладальнікі заяўляюць, што не давалі кандыдату свайго дазволу на выкарыстанне лагатыпа кнігі.

Цяпер урад Кіпра хоча запатрабаваць ад кандыдата аплаціць выдаткі на друк новых бюлетэняў. Яны могуць перавысіць 50 тысяч долараў.

Фота — loveopium.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі