Візы на "Басовішча" – пад пытаннем

"У апошні час з'явілася інфармацыя, што можа быць праблема з бясплатнымі візамі, – каментуе сітуацыю арганізатар "Басовішча-2011" Кася Кузьміч. – Цяпер мы паўсюль шукаем дапамогі, каб яны ўсё ж былі бясплатныя. Больш падрабязнай інфармацыі я даць не магу, бо кожны дзень у нас новыя перамовы, узнікаюць новыя сітуацыі, з-за якіх мне цяжка адказаць на такое пытанне".

Нагадаем, што раней арганізатары "Басовішча-2011" абяцалі візавую падтрымку неабмежаванай колькасці жадаючых наведаць фестываль. А каб не ўзнікала пытанняў з афармленнем візавай анкеты планавалася папрасіць дапамогі ў турфірмаў.

"Басовішча-2011" пройдзе 22-24 ліпеня ў польскім Гарадку непадалёку ад мяжы з Беларуссю. Праход да сцэны вольны, а намётавае мястэчка на тры дні будзе каштаваць каля 7 долараў.

У якасці хэдлайнераў заяўленыя гурты Neuro Dubel, IQ48, праект вядомых польскіх музыкаў R.U.T.A і ўкраінскі этна-гурт "ДахаБраха", які выступіць у супольным праекце з беларускім эмбіент-калектывам "Port Mone". Апроч таго, на фестывальную сцэну выйдуць "Зьніч", "TT-34", Yellow Brick Road, пераможцы леташняга конкурсу Akute і лаўрэаты Exist-M. Музычную частку дапоўняць канкурсанты "Басовішча", а таксама гурты з Вольнай Сцэны. Апроч канцэртаў, чакаюцца выступы дыджэяў, перформансы, праекцыі фільмаў, сустрэчы з музыкамі, майстар-класы ды іншае.

Фота: lelik-shishkin.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі