Віцебскія актывісты сабралі гуманітарную дапамогу для сухотнага шпіталя

Гуманітарная дапамога адрасавалася пацыентам Багушэўскага абласнога сухотнага шпіталю. Гэта бялізна, вопратка (у тым ліку курткі, майкі, шкарпэткі), абутак, прадукты харчавання, невялікая бібліятэка з 41 кнігі твораў на хрысціянскую тэматыку і зборнікаў вершаў Уладзіміра Некляева. Асобную дапамогу атрымаў сябар БХД Валерый Ганчарэнка, які лекуецца ў гэтым шпіталі і прыцягнуў увагу беларускага грамадства да яго праблемаў.
 
Як паведаміла віцебская абласная каардынатарка БХД Тацяна Севярынец, дэлегацыю віцебскіх актывістаў сустракала адмысловая камісія лякарні ўключна з ахоўнікам, якія пад подпіс прынялі ўсе ахвяраваныя рэчы. Галоўны лекар установы да актывістаў не выйшла. Іх таксама не пусцілі на тэрыторыю шпіталю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі