Вікторыя Азаранка выйграла Australian Open (відэа)

У фінале турніру ў жаночым адзіночным разрадзе Азаранка вельмі доўга змагалася з кітаянкай На Лі (6-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу) — 4:6, 6:4, 6:3. Напружаны матч доўжыўся амаль тры гадзіны.

Летась беларуска таксама выйграла адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісу. Тады ў фінале спаборніцтваў яна сустракалася з расіянкай Марыяй Шарапавай і выйграла даволі лёгка. Менавіта пасля леташняга турніру Азаранка стала першай ракеткай свету сярод жанчын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі