Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал тэніснага турніра ў Люксембургу

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал турніра ў Люксембургу з прызавым фондам 220 тыс. долараў ЗША. 22 кастрычніка ў чацвёртым крузе "пасеяная" пад першым нумарам беларуска за 1 гадзіну 16 хвілін выйграла ў немкі Юліі Гергес з лікам 6:3, 6:3.

Гэта 15-ы выхад Азаранкі ў фіналы турніраў ВТА. Сем разоў яна заваёўвала тытул пераможцы спаборніцтваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі