Віктара Карняенку не выпусцілі з краіны на канферэнцыю АБСЕ (абноўлена)

Нагадаем, сустаршыня грамадзянскай кампаніі "За справядлівыя выбары" Віктар Карняенка збіраўся паўдзельнічаць у Вене ў канферэнцыі АБСЕ “Дэмакратычныя выбары і назіранне за імі” (на яе, між іншым, паехала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына). І гэта пры тым, што раней у яго ўжо былі праблемы з выездам за мяжу. Вось што распавёў Еўрарадыё Віктар Карняенка:

"Раней былі праблемы. Я проста думаў, што гэта канферэнцыя міжнародная, я маю запрашэнне і ўлады будуць сябе паводзіць па-іншаму. Але не, не атрымалася... Я ўжо паведаміў, што, на жаль, я прысутнічаць на канферэнцыі не змагу".

Паводле слоў Карняенкі, 18 ліпеня ў яго будзе суд па праблеме невыезду. І ён зможа высветліць, на падставе чаго яго не выпускаюць за мяжу.

Учора ў доме Віктара Карняенкі ў Фаніпалі прайшоў ператрус, падчас якога міліцыянты забралі больш за 70 тысяч асобнікаў друкаванай прадукцыі.

Фота — forum.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі