Карняенка: Міліцыянты забралі каля 73 тысяч асобнікаў бюлетэня

Вось што распавёў Еўрарадыё Віктар Карняенка:  

120711 Karniajenka.mp3

"З санкцыі пракурора шукалі друкаваную прадукцыю і забралі бюлетэні "За справядлівыя выбары"... Як звычайна, паказалі дакументы. Я іх упусціў. Знайшлі панятых, абыйшлі ўсю хату (я ў прыватным доме жыву), усё паглядзелі і забралі друкаваную прадукцыю".

Паводле слоў Карняенкі, міліцыянты налічылі 73 пакеты прыблізна па 1000 асобнікаў бюлетэняў у кожным. Ён звязвае ператрус з дзейнасцю ў якасці сустаршыні грамадзянскай кампаніі "За справядлівыя выбары" і са сваёй заўтрашняй паездкай у Вену на канферэнцыю АБСЕ “Дэмакратычныя выбары і назіранне за імі”.

"З набліжэннем да выбараў ціск будзе ўзмацняцца", — кажа Віктар Карняенка. Нагадаем, што выбары ў Палату прадстаўнікоў мусяць адбыцца 23 верасня сёлета.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі