Віктар Шэйман стаў кіраўніком справамі прэзідэнта

Адначасова Аляксандр Лукашэнка вызваліў Шэймана ад пасады памочніка прэзідэнта па спецыяльных даручэннях, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Дагэтуль Віктар Шэйман ўзначальваў двухбаковую камісію высокага ўзроўню па сувязях з Венесуэлай. Як адзначыў у каментары Еўрарадыё палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, фактычна чыноўнік займаў пасаду віцэ-прэм'ера. У камандзе Аляксандра Лукашэнкі Шэйман знаходзіцца з 1994 года.

Нагадаем, што ў мінулую пятніцу з пасады кіраўніка справамі прэзідэнта быў вызвалены Мікалай Корбут — у сувязі з пераходам на іншую працу.

Фота — rospres.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі