Віцебскіх актывістаў БХД аштрафавалі на тры мільёны кожнага

Нагадаем, што іх затрымалі 16 лютага падчас акцыі салідарнасці з палітвязнямі. Віцябляне вывесілі на мосце расцяжку "Свабоду" і дасталі партрэты палітвязняў.

Сведка з боку падабаронных заявіў, што міліцыянты, затрымоўваючы актывістаў, парушылі ўсе магчымыя правілы дарожнага руху, калі ехалі на машыне па тратуары. Прадстаўленае міліцыянтамі відэа затрымання пацвердзіла гэтыя парушэнні, адзначае прэс-служба БХД.

Суддзя прысудзіў актывістам штраф у памеры тры мільёны рублёў кожнаму. Аднак яны хочуць абскардзіць гэты прысуд. Самі Лаўрэнаў і Кішчук таксама выставілі міліцыянтам сустрэчны пазоў за незаконнае ўтрыманне ў ізалятары часовага ўтрымання. Свае маральныя страты яны ацанілі ў 15 і 14 тысяч еўра, адпаведна.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі