Венгерская кампанія: сітуацыя з "Дынама" пагоршыць міжнародныя адносіны

Нагадаем, яшчэ ў чэрвені сёлета кіраўніцтва стадыёна "Дынама" падпісала з венграмі дамову на рэканструкцыю. Graboplan была абвешчаная пераможцай міжнароднага конкурса, які праводзіў Мінгарвыканкам. "Была падпісаная дамова генпадраду і планавае заданне. Але рэканструкцыя стадыёна да гэтага часу не стартавала па віне Мінгарвыканкаму", — піша дырэктар кампаніі Томаш Варга. Ён адзначае, што не разумее, чаму мінскімі ўладамі зацягваецца падпісанне крэдытнай дамовы.

Варга нагадвае, што кампанія падрыхтавала і прадаставіла тры асобныя эскізныя рашэнні праекту рэканструкцыі. "Новы конкурс на распрацоўку эскізнага праекту стадыёна, аб'яўлены ў лістападзе 2012 года, не адпавядае раней дасягнутым дамоўленасцям і супярэчыць умовам конкурсу па выбару генеральнага падрадчыка, у якім пераможцам прызнаная нашая кампанія", — піша дырэктар. Таму Graboplan ад удзелу ў новым конкурсе адмовілася.

Томаш Варга адзначае, што не хацеў бы, каб зрыў рэалізацыі праекта, у якім удзельнічалі міністэрствы і ведамствы Беларусі і Венгрыі, прывялі да ўскладнення міжнародных адносінаў.

Нагадаем, стадыён “Дынама” пачаў будавацца яшчэ ў 1934 годзе, сённяшні выгляд набыў пасля вайны — у 1947-1954-х гадах, зазнаў рэканструкцыю ў 1978-80-х гадах, напярэдадні маскоўскай Алімпіяды. Меркавалася, што рэканструкцыя "Дынама" коштам у 150 мільёнаў еўра расцягнецца на 2 гады.

Лукашэнка загадаў скончыць рэканструкцыю "Дынама" да 7 лістапада 2014-га

Лукашэнка: на стадыёне "Дынама" ўжо растуць бярозкі

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі