Васіль Парфянкоў: “Першы тэрмін быў больш лёгкім”

“Прыемна было,
што людзі прыехалі сустракаць мяне туды, пад турму ў Баранавічы. Я думаў, што
сустракаць будуць тут ў асноўным. А тут так шмат народу прыехала. Прыемна было”,
- расказвае Васіль Парфянкоў журналістам і актывістам розных грамадскіх і
палітычных арганізацый, якія прыйшлі сустрэць яго ў Мінску.

З Баранавічаў
Парфянкова
прывезлі супрацоўнікі “Вясны”. Кароткая сустрэча з ужо былым
палітвязнем адбывалася пасярод лужынаў у двары па праспекце Незалежнасці.
Парфянкоў жартуе, што “паўгода – не тэрмін… схадзіў у адпачынак у санаторый”.
Разам з тым прызнае, што першы “палітычны” тэрмін даўся яму лягчэй.

“Першы тэрмін
прасцейшым быў. Некамерная сістэма, больш паветра. А зараз – увесь час у
камеры. Былі прагулкі. Але яна ж гадзіну, не больш. Бетонны дворык, тры метры.
Пяць крокаў туды, пяць крокаў назад”.

Другі раз за
краты Васіль Парфянкоў трапіў за парушэнне ўмоваў прэвентыўнага нагляду. Ён быў першым асуджаным па
справе аб “масавых беспарадках 19 снежня 2010 года” і атрымаў 4 гады
пазбаўлення волі. Выйшаўшы праз паўгода Парфянкоў неўзабаве атрымлівае новую
крымінальную справу — за парушэнне ўмоваў гэтага нагляду. Маўляў, адсутнічаў па
месцы жыхарства без уважлівай прычыны.

 

Сам Васіль лічыць
свой другі арышт таксама палітычна матываваным. Парфянкоў ужо пасля памілавання
часта наведваў разнастайныя акцыі пратэсту. Гаворыць, што і зараз будзе хадзіць
на мітынгі, пікеты і дэманстрацыі.

“Я выказваю сваю
думку. Гэта запісана ў Канстытуцыі. Таму як рабіў гэта раней, так і буду
працягваць”.

Вярнуцца на прафілактычны
ўлік Васілю Парфянкову трэба да аўторка. Калі міліцыянеры ізноў заўважаць
парушэнні, Парфянкоў мае добрыя шансы ізноў трапіць у “санаторый”.

 

“Першы тэрмін
прасцейшым быў. Некамерная сістэма, больш паветра. А зараз – увесь час у
камеры. Былі прагулкі. Але яна ж гадзіну, не больш. Бетонны дворык, тры метры.
Пяць крокаў туды, пяць крокаў назад”.