Валерыя Залатухіна пахаваюць 5 красавіка на Алтаі

Грамадзянская паніхіда пройдзе 2 красавіка ў Тэатры на Таганцы.

Пасля жалобы будзе вырашацца пытанне пра ўвекавечанне памяці артыста на яго радзіме. Сваім часам Залатухін дапамог пабудаваць будынак Дзяржаўнага моладзевага тэатра Алтая, чыім мастацкім кіраўніком ён быў дзесяць гадоў. Тэатру могуць надаць імя актора.

Нагадаем, што Валерый Залатухін памёр 30 сакавіка на 72-м годзе жыцця ў Маскве пасля цяжкой і працяглай хваробы. Ён пакутаваў на анкалагічнае захворванне.

Фота — ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі