Вайсковая пракуратура засакрэціла звесткі пра катаванні ў СІЗА КДБ

Праваабаронцы прасілі правесці праверку па заяве экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава пра катаванні, якія ўжываліся да яго ў СІЗА КДБ.

Следчы па важнейшых справах Беларускай вайсковай пракуратуры А.Халімаў заявіў, што крымінальную справу па фактах, агучаных Саннікавым, пачынаць не будуць за адсутнасцю складу злачынства. Пры гэтым следчы адзначыў, што матэрыялы праверкі з'яўляюцца сакрэтнымі, бо ў іх ёсць звесткі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу.

БХК, у сваю чаргу, лічыць, што матэрыялы праверкі не могуць быць сакрэтнымі. Праваабаронцы плануюць дамагацца доступу да інфармацыі пра вынікі праверкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі