Урад Нямеччыны заклікае вызваліць Андрэя Саннікава

Аказанне фізічнага і псіхалагічнага ціску на былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава абсалютна непрымальнае і з’яўляецца абуральным парушэннем правоў чалавека. Гэта адзначаецца ў заяве ўпаўнаважанага ўраду ФРГ па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Маркуса Лёнінга.

Таксама ён лічыць непрымальным ускладненне ўмоваў утрымання ў месцах пазбаўлення волі іншых палітвязняў. Лёнінг заклікае беларускія ўлады не толькі вызваліць усіх палітзняволеных, але таксама рэабілітаваць іх, інфармуе БелаПАН.

Андрэй Саннікаў асуджаны за падзеі 19 снежня на 5 гадоў пазбаўлення волі. Стала вядома, што яшчэ 20 лістапада ён напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, але гэты дакумент пакуль не разгледзелі і яго існаванне замоўчвалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі