Уладзіслава Кавалёва перавялі з СІЗА КДБ

Ён ужо другі дзень безвынікова спрабуе сустрэцца са сваім падабаронным. У СІЗА на Валадарскага, дзе выконваюцца смяротныя прысуды, маці Кавалёва і адвакату паведамілі, што Уладзіслава там няма.

Адвакат па-ранейшаму спрабуе даведацца, дзе знаходзіцца Кавалаёў. Разам з тым Станіслаў Абразей сёння плануе падаць наглядную скаргу ў Вярхоўны суд і будзе дабівацца, каб да разгляду скаргі Кавалёва не расстрэльвалі.

Нагадаем, учора стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка адмовіўся памілаваць Уладзіслава Кавалёва.

Фота — bymedia.net