Улады Магілёва прапаноўваюць гараджанам даць назвы новым вуліцам

Як паведаміла БелаПАН галоўны спецыяліст сектара капітальнай забудовы аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама Вольга Бабовік, грамадзяне могуць прапанаваць варыянты, а потым іх будзе разглядаць тапанімічная камісія. "Калі ёй што-небудзь спадабаецца, то гэта будзе зацверджана", — сказала Бабовік. 


Паводле яе слоў, найбольшы шанец маюць назвы, якія нейкім чынам звязаны з мікратапанімікай месцаў, што забудоўваюцца. "У другую чаргу перавага аддаецца якім-небудзь гістарычным асобам ці гістарычным датам. Потым ідуць проста прыгожыя назвы", — растлумачыла галоўны спецыяліст. 


Як адзначыла Бабовік, акцыя працягнецца каля двух месяцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі