Украінцы вырашылі “моўнае пытанне”: спікер Рады падпісаў скандальны закон

Зараз закон “Аб прынцыпах дзяржаўнай моўнай палітыкі” накіраваны Віктару Януковічу. Калі прэзідэнт Украіны паставіць пад ім свой подпіс, ён набудзе моц з наступнага года.

На думку апанентаў улады, падпісаўшы “моўны” закон, Уладзімір Літвін стаў саўдзельнікам злачынства, паведамляе “Радыё “Свабода”. Але напярэдадні, на пазачарговай сесіі Вярхоўнай Рады, прапрэзідэнцкая большасць адмовілася галасаваць за адмену гэтага закона і адхіліла заяву Літвіна аб адстаўцы. Спікер напісаў яе адразу пасля зацвярджэння дакумента 3 ліпеня.

Партыя рэгіёнаў не аднойчы пагражала Літвіну судом, калі ён не паставіць подпіс пад “моўным” законам. Яго прыняццё суправаджалася бойкамі ў сценах парламенту і справакавала вулічныя пратэсты па ўсёй краіне.

Фота: uainfo.censor.net.ua.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі