Украінскую актывістку не пусцілі ў Беларусь

Яна ехала на сустрэчу з беларускімі студэнцкімі актывістамі. Як паведамляе camarade.biz, памежнікі заявілі Шчапяцільнікавай, што ёй забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі. Прычыну гэтай забароны не патлумачылі.

Пры гэтым Шчапяцільнікавай цягам прыкладна гадзіны задавалі пытанні наконт мэты яе прыезду. Тры з паловай гадзіны яе пратрымалі ў памяшканні памежнай службы, а раніцай накіравалі дызелем да станцыі Гарнастаеўка са штампам дэпартацыі ў білеце.

Лізавета Шчапяцільнікава з’яўляецца трэнерам па пытаннях студэнцкага самакіравання, яны выступала сябрам экспертнай каманды Еўрапейскага саюзу студэнтаў і Савета Еўропы ў часе візіту ў Беларусь у 2010 годзе. Ужо два гады яна працуе ў рабочай групе Еўрапейскага саюзу студэнтаў па пытаннях развіцця студэнцкага руху ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі