Украінскія ўлады не знайшлі падставаў для памілавання Цімашэнка

Паводле намесніка генеральнага пракурора Украіны Міхаіла Гаўрылюка, заканадаўства не дае падставаў для памілавання. Як гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта Украіны, “у часе разгляду пытання камісія вызначылася, што паколькі расследаванне крымінальных справаў па абвінавачанні Цімашэнка ў здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў пакуль не завершана, і судом па справах не прынятыя адпаведныя рашэнні, пытанне пра яе памілаванне з’яўляецца заўчасным”. Апроч таго, адзначаецца ў паведамленні, улічваўся той факт, што Цімашэнка адбыла толькі нязначную частку прызначанага судом пакарання.

Шэраг жанчын-дэпутатаў ад апазіцыі 18 красавіка перадалі прэзідэнту Украіны прашэнне аб памілаванні Цімашэнка, якая адбывае сямігадовым тэрмін за перавышэнне паўнамоцтваў пры падпісанні газавага пагаднення з Расіяй. Януковіч 19 красавіка перадаў зварот на разгляд камісіі пры прэзідэнце ў пытаннях памілавання, інфармуе РИА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі