Украінскі МЗС не ўхваляе ўдзел сваіх грамадзян у “рэвалюцыі”

Пра гэта 12 ліпеня заявіў на брыфінгу дырэктар дэпартаменту інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Алег Валошын. Адзін з украінцаў быў затрыманы на такой акцыі і быў асуджаны на 10 дзён адміністрацыйнага арышту.

“Калі нашы грамадзяне бяруць удзел у акцыях непадпарадкавання ў Беларусі, то гэта няправільна, бо гэта ўнутраная справа самой Беларусі”, — лічыць Алег Валошын.

У той самы час прадстаўнік украінскага МЗС паабяцаў жорстка рэагаваць на затрыманні сваіх суайчыннікаў, якія выпадкова апынуліся паблізу акцый пратэсту, паведамляе РИА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі