Украінская апазіцыя аб’ядноўваецца перад выбарамі

У якасці галоўнай мэты абвяшчаецца перамога на парламенцкіх выбарах і адхіленне ад улады "кіруючага антынароднага рэжыму Януковіча". Удзельнікамі пагаднення з'яўляюцца партыі, якія ўваходзяць у Камітэт супраціву дыктатуры. Ён быў утвораны пасля арышту Юліі Цімашэнка ў жніўні мінулага года.


У Камітэт ўвайшлі партыі "Бацькаўшчына", "Фронт перамен", "Свабода", "Рэформы і парадак", "Народная самаабарона", "Наша Украіна" і Народны Рух Украіны, паведамляе ВВС.

Парламенцкія выбары пройдуць ва Украіне ў кастрычніку 2012 году.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі