У Змітра Бандарэнкі з'явіліся новыя праблемы са здароўем

Пра гэта жонка Бандарэнкі Вольга даведалася з лістоў мужа, паведамляе "Хартыя'97". Па яе словах, у Змітра Бандарэнкі пачаліся моцныя галаўныя болі. Жонку праблемы з сасудамі хвалююць больш за боль у спіне.

Нагадаем, што ў зняволенні Бандарэнка перанёс цяжкую аперацыю на пазваночніку. З калоніі ён паведамляў раней, што цэлы месяц трымаецца павышаны ціск і не дапамагаюць ніякія лекі. Праз пяць месяцаў пасля аперацыі яму пачала моцна балець спіна і запалілася кіла шыйна-груднога аддзела. Не выключана, што яму спатрэбіцца новая аперацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі