Суд над жонкай палітвязня Сяргея Каваленкі перанеслі на 30 траўня

Алена Каваленка разам з актывісткай "Еўрапейскай Беларусі" Аленай Семенчуковай і стрыечным братам Сяргея рабілі на асфальце надпіс "Свабоду Сяргею Каваленку!". Як адзначае Радыё "Свабода", такім чынам затрыманыя хацелі выказаць салідарнасць з палітвязнем, які другі раз распачаў галадоўку пратэсту.

Суддзя Першамайскага раёна перанесла суд, бо вырашыла дапытаць міліцыянтаў, якія праводзілі затрыманне, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, што сёння Віцебскі абласны суд разглядаў касацыйную скаргу на рашэнне Першамайскага раённага суда, які прысудзіў Сяргею Каваленку 2 гады і 1 месяц калоніі, ды пакінуў яго за кратамі.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі