Віцебскі абласны суд пакінуў Сяргея Каваленку за кратамі

Нагадаем, што Сяргею Каваленку прысудзілі 2 гады зняволення за парушэнне так званай "хатняй хіміі". Папярэдні прысуд ён атрымаў за ўзняты на навагодняй елцы Віцебска бел-чырвона-белы сцяг.

На знак пратэсту супраць прысуду, які ён лічыць несправядлівым, Каваленка пачаў ужо другую бестэрміновую галадоўку.

Як паведамляе Радыё "Свабода", у залу суда трапілі не ўсе ахвотныя. У прыватнасці, не пусцілі маці Сяргея Каваленкі, хаця бацька палітвязня прайшоў. Зала была запоўненая міліцыянтамі ў цывільным. Разгляд адбываўся ў адсутнасць самога Сяргея Каваленкі. Абласны суд падтрымаў папярэдні вырак. 

Нагадаем, што сёння зранку затрымалі жонку Каваленкі Алену, яго стрыечнага брата, а таксама актывістку Алену Семенчукову. Яны рабілі на асфальце надпіс "Свабоду Сяргею Каваленку!"

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі