У Віцебску затрымалі актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленку

Дадому да Каваленкі прыйшлі міліцыянты і заявілі, што ён здзейсніў правапарушэнне — нібыта нецэнзурна лаяўся. Актывіста проста з дому павезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. Сёння яго павінны былі судзіць, але суд чамусьці не адбыўся. Разгляд справы будзе праз тры дні, якія затрыманы правядзе за кратамі, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што Сяргей Каваленка быў умоўна асуджаны на тры гады за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай елцы Віцебска 7 студзеня 2010 года. Ён цяпер павінен кожны чацвер адзначацца ў праваахоўных органах. Затрыманне адбылося якраз у чацвер, пасля візіту ў міліцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі