У Віцебску навагоднія елачкі будуць каштаваць ад 25 тысяч рублёў

Ёлкі вышынёй ад метра да двух будуць каштаваць каля 35 тысяч, 2-3 метровыя дрэвы — ад 55 тысяч і вышэй. Яліны ў кадках жыхары Віцебску змогуць набыць за 100-150 тысяч.

А вось у райцэнтрах навагоднія дрэўцы абыдуцца крыху танней. Так, у Браславе на ёлачных кірмашах дрэва вышынёй да метра прадаваць будуць за 21 тысячу. Калі набываць елку ў лясніцтве, дык выйдзе наогул танна — 18, 24, 36 і 54 тысячы ў залежнасці ад вышыні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі