У Віцебску актывісты судзяцца з раённай адміністрацыяй і міліцыяй

У жніўні ініцыятыўная група падала ў Чыгуначны райвыканкам заяву на мітынг салідарнасці з асуджанымі за падзеі 19 снежня 2010 года. Але чыноўнікі адмовілі ў яго правядзенні, заявіўшы, што актывісты не мелі дамоваў з міліцыяй, жыллёва-камунальнай гаспадаркай і “хуткай дапамогай” на абслугоўванне мітынгу. Адзін з ініцыятараў мерапрыемства, актывіст руху “За Свабоду” Хрыстафор Жаляпаў кажа, што гэтыя службы проста адмовіліся падпісваць дамовы па надуманых прычынах.

Дарэчы, гэта ўжо не першы выпадак, калі віцебскім грамадскім актывістам адмаўляюць ў дазволе на вулічныя мерапрыемствы.

Жаляпаў: "За гэты год мы звярталіся ўжо сем разоў і былі вымушаныя звярнуцца ў суд. Мая галоўная мэта не ў тым, каб кагосьці пакаралі. Мая галоўная мэта — дамагчыся, каб адміністрацыя выконвала нашыя правы на правядзенне мітынгу. Мы некалькі разоў звярталіся і ў адміністрацыю, і ў гарвыканкам, нават у міністэрства юстыцыі, каб яны адладзілі нейкія юрыдычныя хібы. Мы там нічога не дамагліся, і давялося звяртацца ў суд. Мы спадзяемся, што суд падыдзе не з пункту погляду, апазіцыя тут ці не апазіцыя, а толькі на падставе закону".

Суддзя Алена Грабянчук абвесціць сваё рашэнне па скарзе заўтра, 14 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі