У Варшаве паказваюць працы беларускіх фотарэпарцёраў (фота)

Выстава адкрылася
ў Доме Палоніі ў Варшаве (Кракаўскае прадмесце 64). Працаваць яна будзе
прыкладна месяц.

На выставе
паказаныя працы беларускіх фатографаў Сяргея Гудзіліна, Аляксандра Васюковіча,
Дзмітрыя Брушко, Сяргея Васільева, Сяргея Гапона і Юліі Дарашкевіч.

Арганізатарам
мерапрыемства выступае Інфармацыйнае бюро салідарнасці з Беларуссю, а таксама
Press Club Польшчы. Выстава ладзіцца пры падтрымцы амбасады Канады ў Польшчы.