У цэнтры Варшавы з'явіліся людзі ў форме беларускага АМАПу (фота)

На мерапрыемстве нечакана з'явіліся і людзі ў форме беларускага АМАПу. Але фізічную сілу для разгона ўдзельнікаў акцыі "амапаўцы" прымяняць не сталі. Пазней  яны і самі перайшлі на бок беларускіх апазіцыянераў і сталі раздаваць інфармацыйныя ўлёткі пра беларускіх палітзняволеных і шпацыраваць пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла АРТ- група "Партызан". Акцыя выклікала жывую цікавасць з боку варшавякаў.

"Партызаны" плануюць праводзіць падобныя акцыі ў розных еўрапейскіх сталіцах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі