У Страсбургу каля будынка ПАСЕ беларусы ладзяць пікет

У пікеце ўдзельнічае 10 чалавек — гэта беларусы з Францыі, Нямеччыны і Бельгіі. Яны трымаюць бел-чырвона-белыя сцягі і плакаты з палітычнымі лозунгамі на англійскай мове, раздаюць мінакам улёткі на французскай і англійскай мовах.

120125 Dziashuk_site.mp3

Нагадаем, сёння Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы прыняла рэзалюцыю па Беларусі. Дакумент "цалкам падтрымлівае мэтавыя санкцыі ЕС, якія мусяць быць узмоцнены, і заклікае краіны Савета Еўропы далучыцца да іх, пакуль не вызваляць і не рэабілітуюць усіх палітычных зняволеных і не скончацца рэпрэсіі супраць палітычных апанентаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі