У Столінскім раёне раптоўна памёр 9-гадовы хлопчык

Увечары 5 снежня хлопчык рабіў урокі разам са сваёй маці. Раптам ён сказаў, што адчувае сябе блага і пачаў асядаць на крэсле. Маці аднесла сына на руках у ложак і выклікала хуткую. Але медыкі здолелі толькі канстатаваць смерць хлопчыка.

Яе прычыну цяпер высвятляе судова-медыцынская экспертыза, паведамляе БелаПАН. Паводле звестак пракуратуры, прыкметаў гвалтоўнай смерці не знойдзена. Вядома, што цягам дня школьнік не скардзіўся на кепскае самаадчуванне і не стаяў на ўліку па нейкім захворванні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі