У сталіцы затрымалі гвалтаўніка-рэцыдывіста

Злачынства было здзейснена ўвечары 20 студзеня ў адным са шматпавярховікаў раёна Сухарава. Мужчына, вяртаючыся нападпітку дахаты, у тралейбусе заўважыў дзяўчыну, якая сядзела побач, рушыў услед за ёй у дом і зайшоў з ёй у ліфт.

У кабіне ліфта мужчына, пагражаючы, стаў патрабаваць уступіць з ім у сэксуальную сувязь, некалькі разоў ударыўшы сваю ахвяру. Дзяўчына здолела выскачыць з ліфта і пазваніць у сваю кватэру і да суседзяў. Брат пацярпелай перакрыў злачынцу выхад з пад’езду і дачакаўся міліцыянтаў, якія і затрымалі гвалтаўніка.

Ім апынуўся жыхар суседняга мікрараёна, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за згвалтаванне і хуліганства. Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення свабоды, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі