У Расіі пад Цюменню разбіўся пасажырскі самалёт

На цяперашні час выратавальнікі пацвярджаюць гібель 11 чалавек.

Як інфармуе РІА "Новости", самалёт ATR-72 выконваў рэйс Цюмень — Сургут. Ён зваліўся пры ўзлёце. Паводле папярэдніх звестак, на борце былі 43 чалавекі — 39 пасажыраў і чатыры чальца экіпажа.

Выратавальнікі кажуць, што самалёт разваліўся пры падзенні і загарэўся. Пацярпелых і загінулых вывозяць верталётамі ў Цюмень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі