У Расіі дазволілі выкарыстоўваць сілу пры разгоне дэманстрантаў

Паліцэйскія і супрацоўнікі іншых праваахоўных органаў Расіі змогуць прымяняць сілу пры разгоне масавых акцый. Такую пастанову прыняў Вярхоўны суд суседняй краіны, перадае “Інтэрфакс”.

Між тым з пастановы выключылі пункт, які дазваляў супраціўленне незаконным дзеянням сілавікоў. Пытанне пра магчымую самаабарону стала актуальным 6 траўня падчас сутыкнення ўдзельнікаў “Маршу мільёнаў” з праваахоўнікамі. Многія дэманстранты, якіх вінавацілі ў нападах на паліцэйскіх, тлумачылі, што гэта была самаабарона ад незаконных дзеянняў сілавікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі