У Расіі адзначаецца дзень жалобы па ахвярах паводкі на Кубані

На ўсёй тэрыторыі краіны, а таксама ў замежных прадстаўніцтвах Расіі сёння будуць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі. Установам культуры, а таксама дзяржаўным тэлеканалам рэкамендавана ўстрымацца ад дэманстрацыі забаўляльных перадач.

Нагадаем, ад паводкі ў Краснадарскім краі загінуў прынамсі 171 чалавек. 26 чалавек з загінулых не апазнаныя. Па медычную дапамогу звярнуліся 205 чалавек, у тым ліку 48 дзяцей. Найбольш пацярпелі гарады Наварасійск, Геленджык, Крымск і Крымскі раён.

У Крымску і Крымскім раёне вада ўздымалася на 7 м. Вада змыла і затапіла жылыя дамы і цэлыя сёлы.

Фота — ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі