У пятніцу агучаць прысуд па справе кіроўцы "Поршэ", які збіў школьніка

Нагадаем, у сераду Забабура выступіў з апошнім словам. Ён сказаў, што прызнае толькі сваю маральную віну ў тым, што здарылася. Папрасіў у маці хлопчыка, у яго родных, прабачэння. Заявіў, што будзе аказваць ім усю магчымую дапамогу, незалежна ад рашэння суда.

Прысуд будзе абвешчаны ў пятніцу, 15 лютага,  а 15-й гадзіне ў Фрунзенскім раённым судзе сталіцы.


Нагадаем, што Андрэя Забабуру судзяць за забойства 9-гадовага Уладзіка Грудзьева. Трагедыя адбылася ў лістападзе ў мінскім мікрараёне Сухарава. Кіроўца "Поршэ Каен" не заўважыў школьніка і збіў яго насмерць.

Фота — Еўрарадыё, svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі