У Пінску злавілі вяскоўцаў, якія збівалі гараджан

Прычым абодва напады адбыліся на працягу 15 хвілін, паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі. Зламыснікі з выкарыстаннем кастэта збілі 42-гадовага мужчыну і пенсіянера, у якога яшчэ і забралі 50 тысяч рублёў.

Праваахоўнікі затрымалі нападнікаў. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.

Нагадаем, што на праваслаўнае Раство ў Пінску адбылася масавая бойка. І, як паведамляе тэлеканал “Пінск”, за некалькі дзён да цяперашняга нападу ў пінскім гараддзеле міліцыі прайшла апаратная нарада. На ёй кіраўнік пінскай міліцыі Валерый Грынько заявіў, што патрульная служба і АМАП узмоцняць “прыборку” агрэсіўных грамадзян з вуліц горада.

Фота — guns.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі