У Пінску на праваслаўнае Ражджаство зладзілі масавую бойку

У выніку бойкі восем чалавек з сур’ёзнымі траўмамі трапілі ў гарадскую лякарню, прычым іх там ахоўвае міліцыя. Як піша газета “Вечерний Брест”, некалькі ўдзельнікаў канфлікту затрыманыя і знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Па словах відавочцаў, у бойцы ўдзельнічалі дзве групы маладых людзей. Пры гэтым больш шматлікая група выкарыстоўвала кастэты і арматуру, таму збітыя атрымалі такія цяжкія цялесныя пашкоджанні. Зараз пінскія праваахоўнікі вядуць следчыя дзеянні.

Фота — diapazon.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі