У Пінску няма бітуму для рамонту аўтадарог

Як паведамляе тэлеканал “Пінск”, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод пачне адгружаць бітум для Пінска толькі пасля 16 красавіка. Адпаведна, работы па аднаўленні дарожнага пакрыцця пачнуцца толькі пасля гэтай даты.

Аднак кіраўніцтва гарвыканкама ўжо размеркавала вуліцы Пінска паміж будаўнічымі арганізацыямі, якія і будуць займацца рамонтам. Пінчукі кажуць, што пасля сёлетняй зімы дарогі знаходзяцца ў жахлівым стане і ямачным рамонтам тут не абыдзешся.